Лекцыя Міхала Анемпадыстава "Колер Беларусі"

16 красавiкa cалон PREMIUM Decor запрашае на лекцыю Міхала Анемпадыстава "Колер Беларусі".

Лекцыя прысвечана ўстойлівым колеравым ўпадабанням у культуры і мастацтве Беларусі, пачынаючы ад самых яе вытокаў да сярэдзіны ХХ стагоддзя.

Лекцыя носіць практычны характар. Будуць акцэнтаваны наступныя аспекты заяўленай тэмы:

- Інспірацыя. Прысутнасць колераў і іх спалучэнняў у беларускай вербальнай і невербальнай традыцыі.

- Спроба рэканструкцыі каларыстычных канонаў, прысутных у беларускай гісторыі /традыцыі.

- Рэканструкцыя гістарычных колераў у сістэмах  RGB/ CMYK/ NCS .

Фармат лекцыі - відыёпрэзентацыя. 
Лекцыя адбудзецца 16.04.2015 г. у салоне PREMIUM Decor.

Адрас: Мiнск, пр.Дзяржынскага, 9, пам.1002, тел. (17) 366 65 65, маб.(29) 114 55 77.
Пачатак 18:00.

Міхал Анемпадыстаў - дызайнер, даследчык беларускай культуры, сябра праўлення Беларускага саюза дызайнераў.