ЗАПРАШАЕМ ПРЫНЯЦЬ УДЗЕЛ У ТРЫЕНАЛЕ КАНЦЭПТУАЛЬНАГА МАСТАЦТВА! I Трыенале канцэптуальнага мастацтва «Канцэпт» Беларускага саюза мастакоў пройдзе ў Рэспубліканскай мастацкай галерэі «Палац мастацтваў» з 18 лістапада па 16 снежня 2021, а таксама на іншых пляцоўках горада ў фармаце фестывалю мастацтваў. Прымаюцца да ўдзелу як асобныя працы, так і праекты аўтараў або аўтарскіх калектываў у розных жанрах і тэхніках выяўленчага і дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, фатаграфіі і любых іншых відаў мастацкіх практык (інсталяцыя, праекцыя і інш). Мы даем слова творчасці, якое адчувае сябе камфортна па-за традыцыйных класічных рамак, ствараючы новыя формы і новыя сэнсы. Выстава носіць рэспубліканскі характар, да ўдзелу запрашаюцца мастакі, дызайнеры, студэнты – усе, хто займаецца канцэптуальнай творчасцю. У заяўцы павінны быць пазначаны персанальныя дадзеныя аўтара / аўтараў (прозвішча, імя, тэлефон, e-mail), назва работы / праекта, тэхніка выканання, кароткая канцэпцыя, фатаграфія / эскіз работы. Заяўкі можна адправіць па электроннай пошце triennial@mail.ru або падаць у сакратарыят Беларускага саюза мастакоў (г. Мінск, вул. Якуба Коласа, 29, а) да 31 кастрычнiка 2021 г. |