Стужка14 - кінапаказы на Брылеўскай

13 кастрычніка Беларускі саюз дызайнераў запусціў праект "Стужка14".

Стужка14 - асветніцкая ініцыятыва маладой генерацыі саюза, якая хоча паглядзець на дызайн з новага ракурсу.
Сезон 2022 - 2023, які складаецца з 14 эпізодаў, утрымлівае мастацкія і дакументальныя стужкі: розныя гады, розныя тэмы, розная глыбіня тэмы. Агульнае адно - панаванне дызайну.


Кожная сустрэча складаецца з двух дубляў: 1. Прагляд. 2. Абмеркаванне.

Эпізод 1 - 13.10.2022 - «Фотапавелічэнне», Мікеланджэла Антаніоні, 18+.

Эпізод 2 - 27.10.2022 - «Дух баўгауза», Нільс Болбрынкер і Томас Цільш.

Эпізод 3 - 10.11.2022 - «Спадар афармляльнік», Алег Цяпцоў, 18+.

Эпізод 4 - 24.11.2022 - «Ай Вэйвэй: Ніколі не выбачайся», Элісан Клаймэн.

Эпізод 5 - 08.12.2022 - “Неба над Берлінам”, Вім Віндэрс, 16+.

Эпізод 6 - 12.01.2023 - “Аматар”, Кшыштаф Кісьлёўскі.

Месца: штаб-кватэра Беларускага саюза дызайнераў
Час: 18.30
Кошт: вольныя ахвяраванні


РЭГІСТРЫЦАЯ НА ШОСТЫ ЭПІЗОД.