Паважаныя калегі!
Як вы памятаеце, ужо надыйшоў тэрмін трэцяга біенале “Ліхтарт”. Нам пашчасціла прэзентаваць яго ў межах чарговага фестываля архітэктуры (http://bsa.by/events/leonardo/o-biennale?lang=ru) , які ладзіць наш братэрскі саюз архітэктараў. Фестываль мае быць з 9.11 па 11.11. але “Ліхтарт”, які будзе праводзіцца ў галерэі Беларускага саюза дызайнераў, можа зацягнуцца і да Новага Года. Тым не менш, па пажаданні аўтараў найбольш буйныя і цікавыя аб’екты могуць быць экспанаваныя на працягу двух фестывальных дзён на вялікай пляцоўцы Палаца Мастацтва, у межах маштабнай выстаўкі архітэктурных праектаў.